Спадчына: Зноска Канстанцін
Панядзелак, 16 Снежань 2019 08:52
17 жніўня 2019 г. — 110 гадоў з дня нараджэння Мітрафана Канстанцінавіча Зноскі-Бароўскага (1909–2002), багаслова, епіскапа Рускай праваслаўнай царквы замяжой
Мітрафан Канстанцінавіч Зноска-Бароўскі нарадзіўся 17 жніўня 1909 г. у г. Брэст-Літоўску Гродзенскай губерні (цяпер Брэст) у вялікай сям’і праваслаўнага святара. Дзіцячыя гады прайшлі ў г. Ялец Арлоўскай губерні, куды сям’я выехала ў 1914 г. Маці памерла, калі Мітрафану было дзевяць гадоў, клопаты аб ім узяла на сябе старэйшая сястра. У 1922 г. сям’я пераехала ў Брэст-над-Бугам Палескага ваяводства (Польшча).